Намеснік старшыні афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Мечыслаў Лысы лічыць, што ў беларускіх палякаў няма ніякіх праблем.
Аб гэтым ён заявіў 18-га траўня на прэс-канферэнцыі, арганізаванай Апаратам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

«Мы не падтрымліваем думкі, што ў палякаў на Беларусі ёсць праблемы. Мы ўсе ў Беларусі роўныя. Выпячваць тое, што ў палякаў ёсць нібыта нейкія рознагалоссі і праблемы, ня варта», — адзначыў спадар Лысы.

Намеснік старшыні афіцыйнага СПБ таксама паведаміў журналістам, што яго арганізацыя звярнулася да ўлад Польшчы з тлумачэннямі нядаўняга канфлікту ў Івянцы. Аднак адказу пакуль не атрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?