Зрэдчас кампанія West Records цешыць альтэрнатыўнымі рэлізамі, а рэлізамі маладых выканаўцаў яшчэ радзей. «Крок» – заўсёднік вечарын памяці Курта Кабэйна. Таму стылістыка – адпаведная, так і карціць на кожную песьню «Кроку» павесіць цэтлік «гранж». Пра самабытнасьць тут і не вядзецца. Затое альбом сьведчыць: у Беларусі зьявілася яшчэ адна прыстойная альтэрнатыўная каманда. І хочацца спадзявацца, што яна будзе рухацца наперад. Прынамсі, песьні «Рай», «Падман», «Пан Крок» даюць спадзеў на тое. Найбольш удала ў «Кроку» ўдаецца тады, калі яны забываюцца на Кабэйна. Тады выходзіць някіслая альтэрнатыўшчына клюбнага ўзроўню. Ня варта забывацца, што гэта дэбютны альбом гурту, таму можна канстатаваць: крок зроблены. З часоў Happy Face у гэтай плыні нікога годнага не назіралася. Рэкамэндуецца ўсім прагным да новага ў беларускай музыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?