Мiжнародная вечарына «OPEN BORDER» прайшла ў рамках дабрачыннай акцыі Усеўкраінскага фонду «Сэрца да сэрца». Арганізаваў яе беларус Ігар Коктыш.

У ноч з 16 на 17 мая ў Жытоміры ў начным клубе «Каньён» адбылася міжнародная вечарына «OPEN BORDER». Канцэрт, у якім прынялі ўдзел украінскія гурты «Crystal Night», «Raw & Bold», «Астерия», «Мама я радыё» ды інш., а таксама беларускі гурт B:N: (Бяроза), ладзіўся ў рамках дабрачыннай акцыі Усеўкраінскага фонду «Сэрца да сэрца». Акцыя гэта скіраваная на дапамогу нованароджаным дзецям з фізічнымі недахопамі. Выступ беларусаў госці вечарыны назвалі сапраўдным выбухам.

Арганізаваў «OPEN BORDER» беларускі музыка Ігар Коктыш, які цяпер вымушана знаходзіцца ва Украіне. Акурат 16 мая Ігар адзначыў сваё 30-годдзе.

Выступ беларусаў госці вечарыны назвалі «сапраўдным выбухам». Фота hd-studio.com.ua

Ігар Коктыш сустракае землякоў. Фота hd-studio.com.ua

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру