Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пакет законаў аб тавараабмене і падаткаабкладанні ў Мытным саюзе, паведаміла 20 мая прэс‑служба Крамля.

Падпісаны федэральныя законы: «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку збірання ўскосных падаткаў пры выкананні работ, аказанні паслуг у Мытным саюзе»; «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку збірання ўскосных падаткаў і механізме кантролю за іх уплатай пры экспарце і імпарце тавараў у Мытным саюзе»; «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг у Мытным саюзе ад 25 студзеня 2008 года»; «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемным прызнанні акрэдытацыі органаў па сертыфікацыі (ацэнцы (пацвярджэнні адпаведнасці) і іспытных лабараторый (цэнтраў), якія выконваюць работы па ацэнцы (пацвярджэнні) адпаведнасці»; «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абарачэнні прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці, на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза»; «Аб ратыфікацыі Пагаднення Мытнага саюза па санітарных мерах»; «Аб ратыфікацыі Пагаднення Мытнага саюза па ветэрынарна‑санітарных мерах»; «Аб ратыфікацыі Пагаднення Мытнага саюза аб каранціне раслін».

Як паведамлялася раней, законы былі прынятыя Дзярждумай 7 мая і ўхваленыя Саветам федэрацыі 13 мая 2010 года.

Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана пачаў працаваць у 2010 годзе з увядзеннем у сілу адзінага мытнага тарыфу. 1 ліпеня плануецца ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс саюза, да гэтага ж тэрміну мяркуецца завяршыць перанос кантрольных функцый на знешнія межы Беларусі і істотна аблегчыць кантроль на расійска‑казахстанскім участку мяжы. Ліквідацыя мытнай мяжы з Казахстанам мяркуецца ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?