Гэта прадугледжана законапраектам аб новых папраўках у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэння які знаходзіцца на разглядзе ў парламенце,

паведаміў дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова‑прававых пытаннях Мікалай Андрайчук.

Паводле новага законапраекта раздзел КоАП аб адміністрацыйных правапарушэннях супраць грамадскага парадку і маральнасці будзе дапоўнены новым артыкулам 17.12. «Допуск на начныя дыскатэкі і ў забаўляльныя клубы непаўналетніх».

Паводле яго індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб можна будзе аштрафаваць на суму ад 10 да 50 базавых велічынь (адна базавая велічыня складае 35 тыс. рублёў) за з’яўленне ў начным клубе або на дыскатэцы асобаў, маладзейшых за 18 гадоў. У выпадку сістэматычнага парушэння патрабаванняў заканадаўства ўладальнікаў начных забаўляльных устаноў могуць пазбавіць ліцэнзіі.

Абмежаванне на допуск непаўналетніх ня тычыцца тых выпадкаў, калі правядзенне мерапрыемстваў дазволена законам, напрыклад, падчас школьных выпускных вечароў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць разгледзець законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у КаАП ў першым чытанні падчас бягучай вясновай сесіі парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?