У сераду, 19 мая, у Слуцку ў раёне гарадскога парку і дзіцячай мастацкай школы адбылася масавая бойка. Па словах відавочцаў, верагодна, мела месца сутыкненне балельшчыкаў футбольных каманд «Слуцкцукар» і «Маладзечна». У момант, калі адбылася бойка, ішоў першы тайм матча паміж гэтымі камандамі (прыкладна ў 18.35). У бойцы, якая доўжылася пару хвілін, з абодвух бакоў удзельнічалі больш за сотню маладых людзей.

Бойка магла мець цяжкія наступствы, аднак гэтаму перашкодзілі аператыўныя і зладжаныя дзеянні супрацоўнікаў Слуцкай міліцыі.

Пасля здарэння міліцыя ва ўзмоцненым рэжыме патрулявала вуліцы горада, каб прадухіліць новыя сутыкненні.

Відавочцамі здарэння сталі больш двух дзесяткаў выпадковых мінакоў.

Выпадковыя мінакі ўцякаюць ад раз'юшаных маладзёнаў.

Начальнік Слуцкага РАУС Сяргей Цішкевіч (у форме) апынуўся між двух агнёў.

Падаспеў патруль міліцыі...

І заўзятары пабеглі.

Уцяклі не ўсе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру