20 мая ў Мінску з’явілася вуліца імя святой Еўфрасінні Полацкай. Яна стане працягам вуліцы Пятра Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага і Адоеўскага.

Апроч таго, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў вынес рашэнне перайменаваць вуліцу Гандлёвую ў Зыбіцкую.

Рашэнне Мінгарсавета апублікавана ў сённяшнім нумары газеты «Мінскі кур’ер» і ўступае ў сілу з моманту апублікавання.

Падобнае рашэнне прынята якраз напярэдадні дня ўспаміну ў Рускай Праваслаўнай Царкве святой Еўфрасінні. Памяць святой ушаноўваецца таксама ў трэцюю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру