Калекцыя Гродзенскага заапарка ў чарговы раз папоўнілася. На гэты раз новае месца жыхарства асвойвае самка бурага мядзведзя Матыльда. Самі супрацоўнікі заапарка называюць яе проста — Моця.
Матыльдзе ўсяго 4 месяцы, але сілы і энергіі гэтаму мядзведзяняці не займаць. Пакуль на яе можна паглядзець у малой клетцы ў павільёне «Мядзведзь». Калі Матыльда падрасце, яе пераселяцца ў вялікі адкрыты вальер.