ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ МОЛАДЗЕВАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Майстар-класы ў выкананні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

У межах Фестывалю адбудзецца таксама ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу для маладых журналістаў, а таксама прэзентацыя конкурсу «Прэс-фота» з удзелам фотакора «НН» Юліі Дарашкевіч, адной з лаўрэатак конкурсу.

Конкурс будзе адбывацца ў некалькіх намінацыях: лепшы фотаздымак, лепшыя рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі, лепшае інтэрв’ю.

Апроч таго, ганаровыя ўзнагароды атрымаюць аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных асвятленню экалагічнай, а таксама гісторыка-краязнаўчай тэматыкі. Арганізатарамі Фестывалю «Твой стыль» з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна) і «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск).

Першы Фестываль маладзёвай журналістыкі «Твой стыль» адбыўся ў траўні 2007 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?