Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў.

Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў.

 Сяргей Вазняк на таксі прыехаў да Ленінскага РУУС.

Сяргей Вазняк на таксі прыехаў да Ленінскага РУУС.

 Жонцы Вользе Някляеў удзячны за смачныя катлеты.

Жонцы Вользе Някляеў удзячны за смачныя катлеты.

 Так Някляеў выглядае пасля ізалятара.

Так Някляеў выглядае пасля ізалятара.

 Па вызваленні паэт адразу трапіў пад прыцэл журналістаў.

Па вызваленні паэт адразу трапіў пад прыцэл журналістаў.

Сёння, 21 мая, з ізалятара на Акрэсціна выпусцілі актывістаў грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняка і Андрэя Дзмітрыева, а таксама лідэра кампаніі Уладзіміра Някляева. Усе яны былі затрыманыя ў аўторак, 18 мая пасля ператрусу ў мінскім офісе «Гавары праўду».

Усіх іх вывезлі машынамі з Акрэсціна, дзе таксама сабраліся калегі і журналісты.

Сяргея Вазняка (галоўны рэдактар газеты «Товарищ») давезлі да Чэрвенскага рынка і высадзілі. Ён на таксі даехаў да Ленінскага РУУСа. Уладзімра Някляева высадзілі ў цэнтры горада. Ён таксама дабраўся на таксі да Ленінскага РУУСа.

Каля будынка Ленінскага РУУС сабраліся каля 30 чалавек: амаль усё кіраўніцітва партыі «Справядлівы свет» (Сяргей Калякін, Валеры Ухналёў ды інш.) — яны сустракаюць Сяргея Вазняка,

прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, сацыёлаг Андрэй Ваардамацкі, палітолаг і выдавец Аляксандр Фядута, пісьменнікі Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько‑Майсюк, філосаф Валянцін Акудовіч, грамадскі дзеяч Аляксандр Бухвостаў.

Сяргей Вазняк паведаміў, што іх абвінавачвалі за спробу друку ўлётак «Гавары праўду» ў адной з мінскіх друкарняў. Улёткі, праўда, не былі надрукаваныя.

Журналіст таксама паскардзіўся на кепскае стаўленне канваіраў — яго перавозілі выключна ў кайданках і змясцілі ў камеру з крымінальнікамі, што «мелі па тры‑чатыры ходкі».

Праўда, стаўленне сукамернікаў і адміністрацыі ізалятара было да яго станоўчае.

«Найбольшая пакута — слухаць з раніцы да вечара Беларускае радыё», ‑‑ сказаў Сяргей Вазняк.

Уладзімір Някляеў сказаў журналістам:

«Я думаў, што выйду праз тры гады, а выйшаў праз тры дні».

Сп. Някляеў зазначыў, што ўсе яны па-ранейшаму знаходзяцца падазраванымі па справе паводе арт. 250, але падпіскі аб нявыездзе з іх не бралі.

Пісьменнік моцна дзякаваў сваёй жонцы Вользе. «Праз ейныя катлеты я меў вялікі аўтарытэт у камеры», - сказаў ён.

Някляеў заўважыў, што затрыманне не адбіла ахвоты і найдалей займацца грамадскай дзейнасцю.

«Мы ведалі, што рана ці позна супраць нас будуць ужытыя рэпрэсіі, але не думалі, што так хутка»

Пісьменнік і грамадскі дзеяч зазначыў, што патрэбны час, каб аднавіць дзейнасць мінскага офіса і рэгіянальных структур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?