Пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, што старшынствуе ў Еўрасаюзе, вечарам 21 мая выступіла з заявай «з нагоды дзеянняў супраць грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» у Беларусі».

У заяве выказана глыбокая заклапочанасць «праведзенымі міліцыяй 18 мая вобыскамі ў 20 памяшканнях, што маюць дачыненне да грамадзянскага руху «Гавары праўду!», які праводзіць у Беларусі кампаніі па грамадскіх пытаннях».

«Мы заклікаем улады забяспечыць свабоду слова, свабоду доступу да інфармацыі і свабоду сходаў, прадугледжаныя артыкуламі 33, 34 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве.

Еўрасаюз «прытрымліваецца цвёрдага пераканання, што дэмакратычнае развіццё магчыма толькі ў тых выпадках, калі існуе свабода выказвання розных меркаванняў, а крыніцы незалежнай інфармацыі даступныя ўсяму насельніцтву ў цэлым».

«Гэтыя пытанні набываюць асаблівую важнасць у святле надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія павінны быць праведзены не пазней за люты 2011 года», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?