Паводле народнага календара 24 мая адзначаецца прысвятак Макей (не блытаць са спасаўскім Макавеем).

Другая назва свята — Макей мокры. Адпаведныя гэтаму прыствятку і прыкметы.

Калі на Макея туман, то гэта да мокрага лета.

Мокра на Макея — чакай лета мокрага. Суха — і лета будзе сухім.

Калі днём дождж — навальнічнае, мокрае, з пажарамі лета будзе.

Ад ночы і цэлую раніцу ў Мінску часам ліе як з вядра. Відаць, будзем з мокрым летам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?