У Ляхавіцкім раёне загінула 74‑гадовая пенсіянерка, на якую наехаў аўтамабіль.

Дарожнае здарэнне адбылося 22 мая днём у вёсцы Заполле. 33‑гадовы жыхар вёскі Рагачы, які не меў пасведчання, рухаючыся па вуліцы Савецкай, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем «Фольксваген—Пола». У выніку ён з’ехаў з дарогі і зрабіў наезд на пажылую жанчыну, якая сядзела на лаўцы каля свайго дома. Ад атрыманых траўмаў яна памёрла на месцы здарэння.

Па гэтым факце распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Кіроўца затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?