У мінулыя выхадныя ў Мінску адбыўся 2‑гі міні‑футбольны турнір памяці Юрыя Шырокага — былога намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

У спаборніцтвах узялі ўдзел аматарскія каманды, якія прадстаўлялі БелаПАН, рэдакцыю газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии», інтэрнет‑партал open.by, а таксама зборная сяброў Юрыя Шырокага «Сябры».

Пераможцай турніру стала каманда БелаПАН, якая паслядоўна абыграла «КП» в Белоруссии» (5:1), open.by (3:1) і «Сяброў» (6:2). На другім месцы — «Сябры», трэція — футбалісты open.by.

Лепшым гульцом турніру прызнаны галкіпер БелаПАН, шэф‑рэдактар інтэрнет‑газеты «Белорусские новости» Аляксандр Зайцаў, які атрымаў траўму рукі ў першым жа матчы, але не пакінуў апошні рубеж каманды.

Намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі, у памяць аб якім праводзіўся турнір, раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?