ААТ «Белтрансгаз» да 20 лістапада створыць запасы актыўнага прыроднага газу на будучы зімовы сезон. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

«Прадугледжана стварэнне да 20 лістапада ААТ «Белтрансгаз» запасаў актыўнага прыроднага газу для адбору ў Асіповіцкім, Прыбугскім і Мазырскім сховішчах газу ў максімальна магчымых па тэхнічных параметрах аб’ёмах», — сказаў міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што фінансаванне куплі прыроднага газу прадугледжваецца за кошт уласных сродкаў ААТ «Белтрансгаз» і прыцягнення крэдытных рэсурсаў. «Запампоўванне газу праводзіцца ў адпаведнасці з графікам з улікам цэнавага фактару», — дадаў Мікалай Снапкоў.

Міністр таксама нагадаў, што вызначаны заданні па стварэнню неабходных запасаў топачнага мазуту. На 1 кастрычніка ў асноўных спажыўцоў павінна быць назапашана крыху больш за 480 тыс.т паліва. Згодна з данымі на 1 мая 2010 года, у цэлым па рэспубліцы запасы топачнага мазуту склалі 492 тыс.т, у тым ліку ў сістэме Мінэнерга — 361,9 тыс.т, што складае 102,5 працэнта ад запланаваных запасаў на 1 кастрычніка.

Аб’ёмы закупляемых у 2010 годзе паліўных брыкетаў у абласцях і Мінску вызначаны на ўзроўні 565 тыс.туп. Гэта норма накіравана на павелічэнне выкарыстання паліўных брыкетаў і павышэнне рэнтабельнасці работы торфапрадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?