За два тыдні з пачатку рэгістрацыі на ЦТ было пададзена звыш пяці тысяч заяў на ўдзел у тэставанні.

Як распавёў дэкан факультэта дауніверсітэсцкай падрыхтоўкі Баранавіцкага дзяржуніверсітэту Ігар Дубень, найбольшай папулярнасцю, як і ў мінулым годзе, карыстаюцца тэсты па матэматыцы — зарэгістравана 3954 заяваў на ўдзел у тэставанні, а таксама па беларускай мове — 3482 заяваў. Акрамя таго, больш за дзве тысячы заявак было пададзена на ўдзел у тэстах па рускай мове.

Менш за ўсё выпускнікі збіраюцца здаваць тэсты па іспанскай і французскай мовах (21 і 25 тэстаў адпаведна). Не карыстаюцца папулярнасцю і тэсты па сусветнай гісторыі найноўшага часу — 55 абітурыентаў, і геаграфіі — 69 абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?