У чацвер, 27 мая 2010 года, грамадскае аб’яднанне «Дыскусійна‑аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб» арганізуе панэльную дыскусію на тэму: «Год «Усходняму партнёрству»: парадак дня для Беларусі». У дыскусіі прымуць удзел эксперты і даследчыкі дзяржаўных і незалежных навуковых цэнтраў, палітолагі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыі і СМІ.
Сярод заяўленых экспертаў значацца:
Сяргей Мацкевіч — старшыня Асамблеі НДА, спікер Форума недзяржаўных арганізацый «Усходняга партнёрства»;
Уладзіслаў Вялічка — старшыня Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», сябра Рады Форума недзяржаўных арганізацый «Усходняга партнёрства»;
Дзяніс Мельянцоў — эксперт Беларускага інстытута стратэгiчнывх даследаванняў BISS;
Юрген Шэнк — кансультант Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па навуцы і тэхналогіям МДЭУ імя Сахарава;
Таццяна Манёнак — аглядальнік газеты «Белорусы и рынок»;
Уладзімір Улаховіч — дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў БДУ
Мэтай арганізуемай панэльнай дыскусіі з’яўляецца экспертны разгляд эфектыўнасці дзейнасці праграмы «Усходняе партнёрства» па ўсіх тэматычных платформах за мінулы год, а таксама мадэляванне перспектыў далейшага ўдзелу Беларусі ў праграме.
Панэльная дыскусія адбудзецца ў чацвер 27 мая 2010 г. у клубным памяшканні Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (пр‑кт Газеты Праўда,11).
Пачатак а 19‑й гадзіне. Рэгістрацыя СМІ з 18:30.
Аб сваім намеры прыняць удзел у мерапрыемстве просім паведаміць нам па тэлефоне +375 29 255 23 62 альбо праз e‑mail: [email protected].
Будзем рады бачць Вас на нашым мерапрыемстве!
З павагай,
Грамадскае аб’яднанне
«Дыскусійна‑аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб»
Па ўсіх пытаннях просім Вас звяртацца да арганізатараў мерапрыемства:
+ 375 29 255 23 62 — Аляксандр Апейкін
+ 375 29 563 21 96 — Алена Ганжына
Email: [email protected]
Web‑site: www.liberalclub.biz