Пра гэта паведаміў журналістам 26 мая ў Мінску генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

«Я пракуратуру Мінска арыентую, каб усё было дасканала вывучана. У тым ліку і віна службовых асоб, якія не стварылі бяспечных умоў працы касіру», — сказаў ён.

Паводле слоў Васілевіча, у абменным пункце, дзе працавала касір, «былі створаны ідэальныя ўмовы для падрыхтоўкі і ўчынення злачынства». У прыватнасці, злачынца мог лёгка схавацца, каб яго не ўбачыў у дзвярное вочка касір.

«Я не лічу, што да службовых асоб трэба прымяняць драконаўскія меры. Але адказнасць у выглядзе штрафу, іншых мер пакарання павінна быць», — сказаў Васілевіч.

Дваццаціаднагадовы эксперт па банкаўскіх аперацыях Таццяна Пятрова была забіта падчас рабавання абменнага пункта ў Мінску 10 снежня мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?