Пра гэта заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, адказваючы 26 мая на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

«Практыку прызначэння пакарання за хабар трэба перагледзець з пункту гледжання яго дыферэнцыяцыі. Гэта тычыцца тэрмінаў пазбаўлення волі, асабліва за эканамічныя злачынствы», — сказаў ён.

Таксама Васілевіч лічыць магчымым разгледзець пытанне аб прызначэнні пакарання за нязначныя хабары, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

У той жа час генпракурор адзначыў, што яго калегі з Вярхоўнага суда лічаць «хабар у 50 даляраў таксама хабарам, які наносіць урон, за які прызначаюць пакаранне ў 6‑7 гадоў пазбаўлення волі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?