Унікальную знаходку зрабілі ў цэнтры Менску работнікі на будоўлі мэтро. Пра парэшткі маманта яны адразу паведамілі навукоўцаў-гісторыкаў

Парэшткі тыя знайшоў экскаватаршчык. Ягоныя калегі прызнаюць: каўшом ён працуе спраўна, нават з вышыні свае кабіны адчувае любы пабочны прадмет. Хоць паводле адукацыі ён не гісторык, гаспадара знойдзенай косткі вызначыў зразу: мамант. І адразу паведаміў навукоўцаў-гісторыкаў. А сам скончыў зьмену і сьціпла пайшоў дахаты.

Знойдзеная галёначная костка ўдоўжкі сягае блізка аднаго мэтра. Пра сапраўдныя габарыты жывёліны выпадае толькі варажыць. Цяжка ўявіць, але па тэрыторыі сёньняшняга Менску 30 тысячаў год таму вольна шпацыравалі маманты.

Аб такой знаходцы лятуцее кажны навуковец. У Беларусі за 300 год палеанталягічных дасьледаваньняў знайшлі ўсяго блізка сотні парэшткаў старажытных жывёл.

Калі здагадкі навукоўцаў пацьвердзяць, дык у гісторыю Беларусі запішацца яшчэ адзін няведамы эпізод гісторыі. Многа тысячаў год таму на сталічных прасьцягах мірна суіснавалі старажытныя продкі беларусаў і гіганцкія маманты. Ці суладна яны жылі – гісторыкі даведаюцца наўрад. Але ж вось пацьвердзіць свае меркаваньні могуць. Галоўнае, каб «Мэтрабуд» пайшоў насустрач навуцы і на пэўны час прыпыніў будаўніцтва мэтро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?