З’явіўся каляндар «Шчыры рок-н-рол».

На кожны месяц года — па адным айчынным рок-выканаўцу, які нарадзіўся ў гэты час. Каляндар безтэрміновы, то бок на ім няма ні дзён тыдня, ні года. Галоўнае — партрэты любімых рокераў.

Падбор музыкаў даволі стракаты. Алег Хаменка, Аляксандр Кулінковіч, Руся, Бенька (Святлана Бень), Макс Івашын, Зміцер Дольнік. Выдавец календара, дырэктар студыі гуказапісу «Осмас» Павел Юрцэвіч тлумачыць такі выбар проста:

«На календары тыя людзі, якія працавалі з намі на студыі, і да якіх змаглі дацягнуцца».

У календары змешчаны і партрэт Тамары Лісіцкай. Узнікае пытанне наконт яе датычнасці да року. Сп. Юрцэвіч кажа, што з’яўленне журналісткі невыпадковае, бо «яна — ды-джэй на радыё і для рок-музыкі зрабіла шмат».

На фотаздымках музыкі адлюстраваныя такімі, якімі ёсць у жыцці.

«Замест прыхарошаных, гламурных вобразаў, праўленых «фоташопам», тут — сапраўдныя, як бы закулісныя, несцэнічныя.

На абліччах — смутак і радасць, расчараванні і надзеі, груз і досвед пражытых гадоў. Ніякага пазёрства і пастановак».

У канцы года ў працяг праекта плануецца адкрыць фотавыставу, на якой будзе сабрана каля 80 партрэтаў айчынных рок-музыкаў, музкрытыкаў, журналістаў. Тых, хто ўплывае на музычны працэс у Беларусі.

Замовіць каляндар можна тут.

Спіс музыкаў у календары выглядае так:

Студзень — Вольга Самусік (рок-князёўна 2007). Нарадзілася 07.01

Люты — Зміцер Дольнік (гурт The UNB). Нарадзіўся 22.02

Сакавік — Руся (гурты Indiga, Akana, рок-князёўна 2005). Нарадзілася 15.03

Красавік — Алег Хаменка (гурт «Палац»). Нарадзіўся 04.04

Травень — Аляксандар Кулінковіч (гурт «Нейра Дзюбель», рок-кароль 1998 , 2007). Нарадзіўся 18.05

Чэрвень — Бенька (гурт «Серебряная Свадьба»). Нарадзілася 20.06

Ліпень — Зміцер Вайцюшкевіч (гурт WZ-Orkiestra). Нарадзіўся 20.07

Жнівень — Тамара Лісіцкая. Нарадзілася 02.01

Верасень — Макс Івашын (Piano Man). Нарадзіўся 25.11

Кастрычнік — Зоя Каральчук (гурт ZM99). Нарадзілася 21.10

Лістапад — Міхей Насарогаў (гурт Rocker Jocker). Нарадзіўся 01.11

Снежань — Юлія Глушыцкая (гурт «Дзеці Дзяцей»). Нарадзілася 29.12

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?