У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я ў Беларусі пагоршыць чарговы атлантычны цыклон, цэнтр якога будзе размяшчацца над тэрыторыяй Польшчы. У панядзелак, 31 мая, у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. Прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9‑16 градусаў. Днём у панядзелак, 31 мая, чакаецца 15‑22 градусы цяпла, у Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 25 градусаў.

Па папярэдніх разліках, у першыя чэрвеньскія дні характар надвор’я істотна не зменіцца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8‑15 градусаў цяпла, днём — 15‑22 градусы вышэй за нуль, і толькі на ўсходзе краіны слупок тэрмометра падымецца да 26‑28 градусаў .‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?