Беларусь будзе гатова да дэбютнага размяшчэння еўрабондаў на працягу аднаго тыдня. Пра гэта паведаміў 28 мая журналістам першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

«Мы гатовы да выхаду, рашэнне прынята. Пры станоўчым сігнале ад арганізатараў нам спатрэбіцца тыдзень, каб выйсці на размяшчэнне», — падкрэсліў намеснік міністра.

Пры гэтым Амарын зазначыў, што тэрміны правядзення роад‑шоу пакуль дакладна не вызначаны. Паводле яго слоў, аб’ём выпуску еўрабондаў — да 1 млрд. «Канкрэтная сума будзе вызначацца падчас падпіскі ў залежнасці ад запаўнення заявак», — сказаў намеснік міністра.

***

Еўрабонды (еўрааблігацыі) — разнавіднасць доўгатэрміновых каштоўных папер. Гэта даўгавыя абавязацельствы, што цыркулююць на рынку еўравалют. Пазычальнікамі, якія выпускаюць еўрабонды, выступаюць урады, карпарацыі, міжнародныя арганізацыі, зацікаўленыя ў атрыманні грашовых сродкаў на працяглы тэрмін (ад 7 да 40 гадоў). Размяшчаюцца еўрабонды інвестыцыйнымі і камерцыйнымі банкамі. Яны з’яўляюцца адным з найбольш надзейных фінансавых інструментаў. Таму асноўнымі іх пакупнікамі з’яўляюцца інстытуцыянальныя інвестары: страхавыя і пенсійныя фонды, інвестыцыйныя кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?