Над уваходам у офіс камітэта Камуністычнай партыі Беларусі па Партызанскім раёне (вул. Фрунзэ, 7) вісіць расцяжка з тэкстам:
«Савецкаму народу, камуністам за Перамогу — слава ў вяках!»
З’явілася яна, відаць, напярэдадні 9 Мая. І вісець будзе яшчэ больш за месяц. Да 3 ліпеня, калі адзначаецца дзень вызвалення Мінска ад немцаў у 1944 годзе.