1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, на большай частцы тэрыторыі Беларусі 1 чэрвеня чакаюцца навальніцы, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с, моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах град. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—17°С, днём плюс 20—26°С, на паўднёвым усходзе да плюс 28°С.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя ліўні, магчымы град. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 22—24°С.

У наступныя двое сутак, 2 і 3 чэрвеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Днём магчымы град. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С, днём плюс 22—28°С, пераважна па ўсходняй палове месцамі да плюс 30°С, у паўднёва‑заходніх раёнах плюс 18—21°С.

2 чэрвеня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём плюс 24—26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?