У ЗША жанчына судзіцца з кампаніяй Google за прадстаўлены няправільны маршрут. Жыхарка штата Юта Лорэн Розенберг, якая выкарыстоўвала інтэрнэт-сэрвіс Google Maps у якасці пешага навігатара, праз суд патрабуе ад кампаніі пакрыць ёй шкоду за ДТЗ. Яно адбылося, калі яна ішла па прапанаванаму сэрвісам маршруце. Жанчына таксама патрабуе пакрыць выдаткі на лячэнне, а таксама маральную шкоду ў памеры 100 тысяч даляраў.

«Інцыдэнт адбыўся ў студзені гэтага года, калі Розенберг спрабавала дайсці ад адной кропкі ў горадзе Парк-Сіці да іншай, выкарыстоўваючы з дапамогай мабільнага тэлефона навігацыю ад Google Maps.

Прытрымліваючыся ўказанням праграмы, жанчына выйшла на чатырохпалосную аўтамабільную дарогу без тратуара з таго боку, дзе яна знаходзілася.
Калі Розенберг паспрабавала перайсці шашу на іншы бок, яе збіла машына, у выніку чаго яна атрымала множныя пераломы і іншыя траўмы», — паведаміла адвакат пацярпелай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?