Нацыянальная зборная Беларусі прайграла ў таварыскім матчы зборнай Швецыі з лікам 0:1. Гульня прайшла ў сераду, 2 чэрвеня, на мінскім стадыёне «Дынама».

Адзіны гол у сустрэчы забіў на 47-й хвіліне Крысціян Вільхельмсан.

Такім чынам у серыі з трох таварыскіх матчаў падапечныя Бернда Штанге

дабіліся адной перамогі, згулялі адну нічыю і адзін матч прайгралі.

27 і 30 мая ў Аўстрыі зборная Беларусі правяла дзве таварыскія гульні з удзельнікамі чэмпіянату свету. Згуляла ўнічыю з Гандурасам – 2:2 і выйграла ў Паўднёвай Карэі – 1:0.

Праз два месяцы, 11 жніўня, у Каўнасе будзе згуляны яшчэ адзін таварыскі матч нацыянальнай зборнай, з камандай Літвы.

У верасні стартуе адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы – 2012.

Сваю першую гульню зборная Беларусі згуляе ў гасцях 3 верасня супраць Францыі. 7 верасня – матч на сваім полі супраць Румыніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?