Грамадзянін Польшчы, які з’яўляецца прыкметным дзеячам адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў нашай краіне, абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«У 2009 годзе органамі ўнутраных спраў Менска заведзена крымінальная справа па арт.343 КК («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадуктаў парнаграфічнага характару») у дачыненні да грамадзяніна Польшчы, які з’яўляецца відным дзеячам адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў нашай краіне», — паведамілі ў галоўным пракурорскім ведамстве.

Падчас папярэдняга следства былі пацверджаныя факты распаўсюду згаданым грамадзянінам парнаграфічнай прадукцыі сярод грамадзян Беларусі.

Зараз следства завершана, матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў адзін з раённых судоў Мінска.

У інтарэсах следства прозвішча і дадзеныя замежнага грамадзяніна не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?