«За высокі прафэсіяналізм, значны ўнёсак у захаваньне культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народу ганаровае званьне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» прысвоена дырэктару – мастацкаму кіраўніку Беларускага дзяржаўнага цырку Тацяне Бандарчук. Пра гэта паведаміла інфармацыйная агенцыя БЕЛТА.

У інтэрвію агенцыі Тацяна Бандарчук адзначыла, што адным з найбольш важных дасягненьняў апошніх трох гадоў зьяўляецца стварэньне свайго творчага калектыву ў Беларускім дзяржаўным цырку, а артысты цырку актыўна займаюцца папулярызацыяй цырку за мяжой.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму Тацяна Бандарчук была арыштаваная паводле абвінавачаньня ў карупцыі. Але празь некалькі месяцаў сьледзтва, не знайшоўшы доказаў віны, выпусьціла дырэктарку цырку пад падпіску аб нявыезьдзе. А яшчэ празь нейкі час сп. Бандарчук вярнулася на пасаду дырэктаркі.

Артыкул «НН» пра Тацяну Бандарчук 2000 году

Фота з сайту Белдзяржцырку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0