Усяго патроху2121

Дзе беларусу адпачыць без візы

Такіх прапаноў больш за два дзесяткі.

Такіх прапаноў больш за два дзесяткі.

Пераважная большасць – гэта краіны СНД: Азербайджан, Украіна, Расія, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан, Малдова. Віза не патрэбная і для ўезду на тэрыторыю Грузіі.

На Балканскім паўвостраве беларусаў без візы гатова сустрэць Сербія (тэрмінам да 30 дзён). Каб наведаць Чарнагорыю і Македонію, акрамя нацыянальнага пашпарта пры сабе трэба мець турыстычны ваўчар альбо запрашэнне. Харватыя сёлета мела намер для грамадзян Беларусі на перыяд з 1 красавіка да 31 кастрычніка адмяніць візавы рэжым. Але, на жаль, гэтага не адбылося. А такой магчымасцю з нашых суседзяў могуць скарыстацца расіяне і ўкраінцы.

Да 30 дзён без візы можна знаходзіцца на Кубе. Для Венесуэлы гэты тэрмін складае 90 дзён, але без права займацца камерцыйнай і аплачваемай дзейнасцю. Да 90 дзён можна адпачываць у Перу і Эквадоры. Бязвізавае наведванне Кітая дазваляецца толькі ў складзе турыстычнай групы.

Летась Гандурас і Нікарагуа ў аднабаковым парадку адмянілі візавы рэжым для грамадзян Беларусі. Тое самае і з Малайзіяй. Але, каб наведаць гэтую краіну, трэба мець пры сабе квіткі на зваротную дарогу, а таксама пацвердзіць сваю плацежаздольнасць на час паездкі.

Беларусы пры наяўнасці нацыянальнага пашпарта і запрашэння ці турыстычных дакументаў могуць пабываць таксама ў Манголіі.

Каментары21

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава17

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава17

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →