Маладзёвага актывіста дэмакратычнага руху Сержука Лісічонка 19 верасьня выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру на допыт. Ён зьяўляецца падозраным у справе незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Лісічонак выклікаўся на допыты і на мінулым тыдні, у адзін час са Зьмітром Дашкевічам, але не зьяўляўся на іх. «Быў ціск на адваката, што ён пакрывае мяне, – кажа Лісічонак. – З бацькамі былі сур’ёзныя гутаркі. Таму я і вырашыў схадзіць на допыт».

Перад уваходам у пракуратуру Сяржук казаў, што падрыхтаваны да любога павароту падзеяў, нават да такога, як з Дашкевічам. Але Лісічонка не арыштавалі, хоць пакінулі ранейшы статус падазронага. Гэты допыт па словах актывіста ня даў нічога новага.

Справа «Маладога фронту», якая была распачата адразу пасьля выбараў, набывае новы віток. За кратамі ўжо знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч, на допыты на Полаччыне выклікаюць Паўла Севярынца.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?