Пяць раёнаў Гомельскай вобласці пацярпелі ад моцнага ветру, паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Вецер пашкодзіў лініі электраперадач. Паводле папярэдніх даных, абясточана каля 30 населеных пунктаў вобласці, энергазабеспячэнне якіх на гэты момант у асноўным адноўлена.

Акрамя таго, ветрам пашкоджаны дахі жылых дамоў і сельскагаспадарчых пабудоў. Так, у адной з гаспадарак Лельчыцкага раёна сарваны на вялікіх плошчах дах на кароўніках. Тут жа практычна разбураны домікі для ўтрымання маладняку. У Мазыры з будынка Белпрамбудбанка сарваны чарапічны дах на плошчы 75 кв.м, а ў КСУП «Нісімкавічы» Чачэрскага раёна часткова абвалілася канструкцыя зернесушыльнага комплексу. Усюды пачаты аднаўленчыя работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?