Як паведамілі БелаПАН на Беларускай валютна-фондавай біржы, за мінулы месяц на таргах было прададзена 465 млн. 842 тыс. долараў ЗША. Пры гэтым попыт перавысіў прапанову на 234,7 млн. долараў (попыт — 465 млн. 5 тыс., прапанова — 230 млн. 230 тыс.).

Аб'ём біржавых здзелак з замежнымі валютамі ў маі 2010 года склаў 2 трлн. 947 млрд. 176,913 млн. рублёў і ў дачыненні да красавіка скараціўся на 34,6%.

Такое перавышэнне попыту над прапановай сведчыць пра ўзрослы дэфіцыт бягучага рахунку краіны. Яно можа змусіць урад да дэвальвацыі рубля. У адваротным выпадку будуць вымывацца золатавалютныя запасы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?