Дзяржынскім РАУС распачата справа па ч. 1 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне) у дачыненні да 31‑гадовага мінчаніна.
Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына падазраецца ў тым, што раніцай 3 чэрвеня ў садаводчым таварыстве паблізу вёскі Перхурава, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і пагражаючы нажом, згвалтаваў 71‑гадовую мінчанку ў яе дачным доміку.