Каханне і сэкс99

Малавядомыя эфекты сэксу

Шлюбнае жыццё важнае не толькі для прадаўжэння роду і атрымання асалоды. Ад яго таксама наўпрост залежыць фізічнае здароўе. Лад у адносінах мужчыны й жанчыны робіць нас шчаслівейшымі і маладзейшымі. Калі некаторыя эфекты сэксу добра вядомыя, іншыя былі даказаныя медыкамі адносна нядаўна.

1. Любошчы змяншаюць узровень халестэрыну ў крыві. Падвышаюць узровень «добрага» халестэрыну за кошт «кепскага».

2. Любошчы ўзмацняюць плынь кіслароду ў тканкі і ва ўнутраныя органы, праз любошчы большае тэстастэрону, які мацуе цягліцы.

3. Любошчы ўзмацняюць імунную сістэму, і выпрацоўваюць устойлівасць перад прастудай і грыпам.

4. Рэгулярныя любошчы «спальваюць» блізу 12500 калорыяў на год. Звыш тых калорый, што расходуюцца на рух пры сэксе, прыкладна 80 калорыяў спальваюцца праз падвышэнне ціску.

5. У мужчын унармаваны сэкс нармалізуе функцыю прастаты. Але недабор ці перабор, пустое пераўзбуджэнне, наадварот, выклікаюць застой крыві ў паху.

6. У жанчын аргазм абараняе шыйку маціцы перад вірусам папіломы, які можа прыводзіць да новаўтварэнняў. Дасягненне аргазму падымае ўзровень гармону эстрагену, які абараняе сэрца і таксама дбае пра эластычнасць і свежасць скуры па ўсім целе.

7. Гармонія ў пасцелі надае душэўныя сілы. Сэкс падвышае ўзровень эндарфінаў (сератаніна і дапаміна). Гэтыя адпрыродныя болесуцяшальнікі апякуюцца стрэсам, надаюць пачуццё спакою, задаволенасці і агульнай бадзёрасці. Жаночы аргазм спрыяе вылучэнню оксітацына, які называюць «гармонам прыязнасці і паразумення».

8. Сэкс запавольвае працэсы старэння. Кожны старэе ў сваім рытме. Гэта залежыць таксама і ад фунцыянавання мозга, ад таго, як ён прымае і апрацоўвае зваротную звесткі з асяроддзя. Мозг (асабліва жаночы) прымае аргазм як «верагодную ўрадлівасць». Сэксам мы як бы ашукваем мозг, які пачынае звязваць заняткі сэксам з апладненнем, і таму запавольвае працэсы старэння.

Кахайцеся на здароўе!

Каментары9

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека9

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

Польшча дапаможа Украіне, калі Славакія адключыць электраэнергію з-за газавага канфлікту16

Расійскія мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі1

«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай1

У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Галоўнае
Усе навіны →