Каля беларускай амбасады у Польшчы адбыуся пiкет супраць арышту лiдэра Маладога Фронту Зьмiтра Дашкевiча. Некалькi дзясяткау маладых людзей сталi насупраць амбасады Беларусi i, трымаючы у рукох партрэты маладога палiтыка, патрабавалi яго неадкладнага вызваленьня.

Гэта акцыя стала пачаткам сваеасаблiвай кампанii за свабоду Зьмiтра Дашкевiча, якую плянуюць правесьцi стыпэндыяты праграмы iмя Калiноускага.

Гаворыць адзiн з удзельнiкау акцыi, маладафронтавец Яуген Скрабутан:

- Мы вельмi абураныя тым, што дыктатарскi рэжым Лукашэнкi дайшоу да такога маразму, што абвiнавачвае палiтыкау узроуня Дашкевiча у тэрарызме й лiчыць грамадзканебясьпечнымi. Гэта ня проста ганебна, гэта - фашызм, змаганьне з якiм мы лiчым для сябе сьятой справаю.

На гэтым тыднi адбудзецца разьмяркаваньне студэнтау па розных польскiх гарадах, у вынiку чаго калiноiы плянуюць ахапiць падобнымi акцыямi пратэсту усю Польшчу i тым самым паказаць салiдарнасьць са сваiм арыштаваным сябрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?