9 чэрвеня музыка выступіць у Крупках і Копысі.
А 12-й Зміцер Вайцюшкевіч правядзе творчую сустрэчу ў гісторыка-краязнаўчым музеі г. Крупкі Мінскай вобласці. Музей знаходзіцца на вул. Зайцава.
А 19-й канцэрт у ДК мястэчка Копысь Аршанскага раёна, дзе нарадзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Творчыя выступы пройдуць у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.