Беларускі гурт The Stokes запісаў песню «Па плану» разам з лідэрам расійскай каманды «Пілот» Ільёй Чортам.

Кампазіцыю для дуэта Ілья Чорт выбіраў з некалькіх прапанаваных.

«Хлопцы скінулі мне іх па электроннай пошце. «Па плану» спадабалася — і музычна, і па сэнсе. Асабліва пра «сыходзім у нірвану» і ўвогуле пасыл правільны»,

— адзначае расійскі музыка.

Гурт The Stokes у пачатку 2006 года пераехаў з Мінска ў Маскву. За гэты час каманда запісала альбом «Не замярзай» і саўндтрэк да фільма «Хронікі сталічных злачынцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?