Кадр з фільма «Штучнае дыханне».

Кадр з фільма «Штучнае дыханне».

З 9 па 12 чэрвеня ў Мінску, у кінатэатры «Цэнтральны», адбудзецца паказ сучасных шведскіх мастацкіх фільмаў.

Сёння ў 18:30 у кінатэатры «Цэнтральны» пакажуць драму «Штучнае дыханне» («Mun mot mun») (2005) рэжысёра Б’ёрна Рунге. Гэта гісторыя маладой дзяўчыны Веры (Сафія Вэстберг), якая пакідае сваіх бацькоў і сыходзіць да гандляра наркотыкамі Моргана (Магнус Крэпер). Морган мёртвай хваткай утрымлівае дзяўчыну ля сябе, напампоўваючы яе наркотыкамі. Спробы бацькоў (Мары Рычардсан і Петэр Андэшан) вярнуць дачку не даюць аніякага плёну. Шлюб і ўсё іх жыццё паступова ідуць пад адхон.

У наступныя дні беларускім гледачам будуць прадстаўлены яшчэ тры поўнаметражныя стужкі шведскіх рэжысёраў: «Дазволь мне ўвайсці» (10 чэрвеня ў 18:30), «Шторм» (11 чэрвеня ў 18:30) і «Сонечны шторм» (12 чэрвеня ў 18:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0