Талерантнасьць і недыскрымінацыя — тэма фотаконкурсу, які праводзіцца сёлета па ініцыятыве і падтрымцы пастаяннай місіі Казахстану і АБСЭ. Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч стаў адным з пяці пераможцаў гэтага конкурсу.
«Я даслаў свой фотарэпартаж пра лясьбійскую сям’ю, якая жыве ў Менску, і адзін са здымкаў перамог. Цяпер я паеду ў Астану, дзе пройдзе канфэрэнцыя АБСЭ высокага ўзроўню па талерантнасьці і недыскрымінацыі, падчас якой атрымаю прыз і, думаю, трошкі адпачну», — кажа Андрэй.
У конкурсе бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх 56 краінаў, што ўваходзяць ў АБСЭ.