Як перадае сайт ucpb.org, амерыканскі сенатар Джон Маккейн мае намер наведаць Беларусь.

Сёння палітык меў сустрэчу ў Вашынгтоне з дэлегацыяй беларускай апазіцыі (Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Анатоль Лябедзька, Андрэй Дзмітрыеў).

«У Маккейна ёсць яснае пасланне, як нармалізаваць беларуска‑амерыканскія стасункі», — кажа А.Лябедзька.

Яраслаў Раманчук дадае, што «Маккейн згадзіўся з неабходнасцю звязваць пытанне выдзялення крэдытаў беларускім уладам з правядзеннем свабодных выбараў».

Сенатар Маккейн быў кандыдатам на мінулых прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Праўда, ён саступіў дэмакрату Бараку Абаму.

У свой час Маккейн быў адным з распрацоўшчыкаў «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?