Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск заклікаў выбаршчыкаў не галасаваць за Яраслава Качынскага на прэзідэнцкіх выбарах. На думку Туска, перамога Качынскага будзе азначаць для Польшчы «вельмі сур’ёзныя праблемы».

«Калі Яраслаў Качынскі і змяніўся за апошні час, то не ў той бок, пра які дэкларуе. Гэта азначае, што гатоўнасць да канфлікту, да вайны, да звадаў у яго (Качынскага) не стала меншай, чым раней «, — заявіў польскі прэм’ер.

«Мне 53 гады, я ўдзельнічаў у шматлікіх выбарах у незалежнай Польшчы. Але я перакананы, што ніколі не было такіх важных выбараў. Ад зыходу галасавання залежыць сэнс, сутнасць нашай працы на працягу бліжэйшых гадоў. Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб Браніслаў Камароўскі гэтыя выбары выйграў «, — дадаў ён.

Выбары ў Польшчы павінны адбыцца 20 чэрвеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?