У Вялікабрытаніі арыштаваны сын экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева Максім. Пра гэта паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал Кыргызстана.

Інфармацыю пра затрыманне тэлеканалу пацвердзіў кіраўнік Дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі краіны Кенешбек Дуйшабаеў.

Максім Бакіеў, які знаходзіцца ў спісе асобаў, што адшукваюцца Інтэрполам, быў арыштаваны пасля сакрэтнай аперацыі, праведзенай памежным агенцтвам Вялікабрытаніі.

Максім Бакіеў уцёк з Кыргызстана больш за два месяцы таму, і быў арыштаваны адразу пасля прыбыцця на тэрыторыю Вялікабрытаніі ў пошуках прытулку. Ён быў арыштаваны супрацоўнікамі памежнага агенцтва Вялікабрытаніі пасля таго, як прызямліўся ў аэрапорце Фарнбаро ў Гемпшыры на арандаваным прыватным самалёце.

Сам экс-прэзідэнт Курманбек Бакіеў знаходзіцца цяпер у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0