Зборная Парагвая дала бой дзейным чэмпіёнам свету, згуляўшы 14 чэрвеня ўнічыю – 1:1.

Паўднёваамерыканская зборная адкрыла лік у матчы – на 38-й хвіліне вызначыўся Анталін Алькарас. Зборныя выступаюць у групе F

На 63-й Даніэле дэ Росі лік зраўняў, памыліўся на выхадзе варатар Вільяр.

Не зразумела пакуль, што здарылася з галкіперам італьянцаў Джанлуіджы Буфонам, які быў заменены падчас гульні.

Сёння ў групе E зборная Японіі перамагла Камерун – 1:0, а Галандыя – Данію – 2:0.

Галандыя - 3, Японія - 3, Камерун - 0, Данія - 0.

***

У аўторак, 15 чэрвеня, на чэмпіянаце свету будуць згуляныя тры матчы:

Новая Зеландыя – Славакія (14:30) – яны гуляюць у адной групе разам з італьянцамі і парагвайцамі.

Потым у барацьбу ўступяць зборныя групы G:

Партугалія – Кот Д’Івуар (17:00), Бразілія – КНДР (21:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0