Ад укусаў кляшчоў у Беларусі пацярпела ўжо звыш 6,1 тыс. чалавек, у тым ліку 1,6 тыс. дзяцей.

У Беларусі за сакавік—май ужо зафіксавана звыш 6,1 тыс. пацярпелых ад укусаў кляшчоў, у тым ліку 1,6 тыс. дзяцей. Як паведаміла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова, гэта ў 1,5 раза больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Уклад мая ў агульную «кусачую» статыстыку аказаўся вельмі важкім: сярод ахвяраў крыважэрных членістаногіх аказалася 5,1 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 1,2 тыс. дзяцей. Сёлетні май перакрыў вынік мая 2009 таксама ў 1,5 раза. Гэта тлумачыцца некалькімі фактарамі. Па‑першае, у гэтым годзе назіраецца самая высокая колькасць кляшчоў за апошнія чатыры гады. Энтамалагічныя назіранні сведчаць, што ў маі колькасць асобінаў больш на 8% у параўнанні з маем мінулага года. Па‑другое, актывізацыі кляшчоў садзейнічала цёплае надвор’е, яно ж стала пабуджальным матывам для тысяч людзей адпачыць на лоне прыроды, таму ступень рызыкі падвергнуцца нападу крывасмокаў павялічылася.

Традыцыйна больш за ўсё пацярпелых ад укусаў крывасмокаў у Мінску (за тры месяцы гэтага года — амаль 1,6 тыс. чалавек) і ў Мінскай вобласці (каля 1 тыс.). У ліку пацярпелых кожны пяты — дзіця ва ўзросце да 18 гадоў.

Максімальны ж лік зваротаў у сувязі з укусамі чакаецца ў ліпені—жніўні, калі наступіць ягадна‑грыбны сезон і людзі масава пачнуць наведваць лясы, адзначыла спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?