Кіраўніцтва мадрыдскага «Рэала» гатова прапанаваць «Манчэстэру Юнайтэд» 96 000 000 еўра за форварда Уэйна Руні, паведамляе Daily Star.

Такая ж сума была заплачана «каралеўскім клубам» за трансфер у мінулым годзе Крыштыяну Раналду. Акрамя таго, як стала вядома выданню з блізкіх да прэзідэнта «Рэала» крыніц, на набыццё Стывена Джэрарда ў Мадрыдзе разлічваюць выдаткаваць каля 36 мільёнаў еўра. На капітана «Ліверпуля» таксама прэтэндуе «Барселона».

Летам галоўным трэнерам «Рэала» стаў Жазэ Маўрынью.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру