У Паўднёва-Заходнім каледжы (штат Канзас, ЗША) адбыўся летні музычны фэст для амерыканскіх школьнікаў. 9 чэрвеня, у рамках фэсту, магістранткі Алена Рыдзеўская, Валерыя Міхалевіч і выкладчыца Паўднёва-Заходняга каледжу Надзея Сычугова (Цэнтар Беларускіх Даследванняў) зладзілі прэзентацыю беларускай музычнай культуры. Амерыканскія падлеткі даведаліся пра багацце беларускіх музычных жанраў самых розных перыядаў і пачулі музычныя прыклады ад аўтэнтычнай манеры выканання да класічнай. Акрамя гэтага, яны паспрабавалі праспяваць па нотах духоўны гімн Беларусі «Магутны Божа» і «Купалінку», а пасля ўсе разам станчылі пад беларускую сярэднявечную музыку гурта «Стары Ольса». Сапраўды, для музыкі не існуе межаў:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру