Выйшаў аўдыёдыск «Доўгая дарога дадому». Кнігу чытае сам Васіль Быкаў.
Аўтабіяграфічная кніга «Доўгая дарога дадому» выйшла ў Мінску ў 2002 годзе. Тады ж беларуская служба радыё «Свабода» запрасіла пісьменніка ў Прагу. Там і быў зроблены аўдыёзапіс твора.
Асобныя яго часткі ўваходзілі на аўдыёдыск «Быкаў на Свабодзе» (2005).
Прэзентацыя «Доўгай дарогі дадому» адбудзецца ў дзень нараджэння пісьменніка 19 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пачатак а 12.00.
0
0
0
0
0
0