Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 17 чэрвеня вырас на 2 рублі і склаў 3.020 рублёў. Гэта з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 67 млн. 576 тыс. (попыт — 67 млн. 576 тыс., прапанова — 47 млн. 188 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,03 рубля да 96,84 рубля. Аб’ём таргоў склаў 287 млн. 19 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 287 млн. 16 тыс., прапанова — 291 млн. 316 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 8 млн. 162 тыс. (попыт — 8 млн. 124 тыс., прапанова — 8 млн. 955 тыс.), а курс знізіўся на 12 рублёў да адзнакі 3.705 рублёў за еўра.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,09% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.027,19 рубля супраць 1.028,15 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,88%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,48%, да расійскага рубля знізіўся на 2,30%, да еўра — умацаваўся на 9,75%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?