Пра гэта заявіў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў 17 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Нагадаем, 29 мая пазачарговы з’езд Партыі БНФ прыняў рашэнне аб вылучэнні Кастусёва ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад партыі.

Паводле меркавання палітыка, заяўляць пра байкот выбараў патрэбна своечасова.

«Байкот — гэта своеасаблівая форма ўдзелу ў выбарах, гэта не менш актыўная праца, чым сам удзел у іх. Я лічу, калі байкот і неабходна было абвяшчаць, то гэта трэба было рабіць яшчэ год таму»,

— сказаў Кастусёў.

Ён падкрэсліў, што Партыя БНФ выступае за актыўны ўдзел у маючай адбыцца прэзідэнцкай кампаніі. «Гэта рашэнне адпавядае мэтам, якія ставіць перад сабой партыя, — абараняць інтарэсы насельніцтва. Удзел у выбарах дапамагае данесці да насельніцтва свае погляды па розных пытаннях развіцця грамадства», — заявіў палітык.

Каментуючы рашэнне кіраўніцтва Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ пра байкот выбараў, Кастусёў заявіў: «Няўдзел у выбарах прыводзіць да таго, што партыя перастае ўдзельнічаць у палітычным жыцці грамадства. Пра яе проста паступова забудуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?